Задачы:
- забяспечыць своечасовае павышэнне кваліфікацыі педагагічных кадраў, кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі; арганізоўваць, каардынаваць дзейнасць і забяспечваць метадычнае суправаджэнне раённых і абласных мерапрыемстваў;
- забяспечыць метадычнае суправаджэнне якаснай адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў агульнай сярэдняй адукацыі для забеспячэння канкурэнтаздольнасці пры ўдзеле ў інтэлектуальных конкурсах, алімпіядах па вучэбных прадметах, цэнтралізаваным экзамене і тэставанні;
- выяўляць, падтрымліваць і распаўсюджваць перадавы кіраўнічы і педагагічны вопыт;
- аказваць педагогам метадычную падтрымку падрыхтоўцы да здачы экзамену на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;
- працягваць работу па метадычным суправаджэнні інавацыйнага і эксперыментальнага працэсаў ва ўстановах адукацыі;
- забяспечваць якасную падрыхтоўку педагогаў да конкурсаў прафесійнага майстэрства праз аказанне метадычнай дапамогі педагагічным работнікам устаноў адукацыі.
Функцыі:
стварэнне сістэмы метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, накіраванага на павышэнне якасці адукацыі, суправаджэнне дзейнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі раёна;
выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту;
каардынацыя работы па рэалізацыі эксперыментальных і інавацыйных праектаў ва ўстановах адукацыі раёна;
вывучэнне і аналіз адукацыйных патрэбаў педагагічных і кіруючых работнікаў, запытаў устаноў адукацыі ў мэтах аказання метадычнай дапамогі;
арганізацыя і правядзенне сістэматычнага назірання за станам сістэмы адукацыі, дынамікай вынікаў, умовамі ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці, кантынгентам навучэнцаў, іх навучальнымі і пазанавучальнымі дасягненнямі; падрыхтоўку інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі раёна;
арганізацыю работы па апрабацыі і доследнай праверцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў;
каардынацыю работы раённых вучэбна-метадычных аб'яднанняў і іншых метадычных фарміраванняў педагагічных работнікаў і спецыялістаў раёна ў сферы дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;
удзел у падрыхтоўцы і правядзенні абласных, раённых канферэнцый, семінараў, круглых сталоў ,кансультацый (індывідуальных і групавых), педагагічных чытанняў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і іншых навукова-практычных мерапрыемстваў для педагагічных работнікаў раёна;
арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне раённых адукацыйных, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, культурна-масавых мерапрыемстваў з удзелам навучэнцаў, алімпіяд, конкурсаў, турніраў, фестываляў і іншых адукацыйных мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых мерапрыемстваў;
метадычнае суправаджэнне дзейнасці рэсурсных цэнтраў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі;
метадычнае суправаджэнне рэалізацыі праграмна-плануючай дакументацыі выхавання;
каардынацыю работы па камплектаванню бібліятэчнага фонду ўстаноў адукацыі, арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці бібліятэкараў;
каардынацыя ўзаемадзеяння ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі раёна з установай адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", дзяржаўнай установай адукацыі "Акадэмія адукацыі".